1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей і ў першы дзень летняга аздараўленчага перыяду ў дзіцячым садзе прайшоў велапрабег "Прывітанне, лета!"
Дзеткі дапамагалі рамонку знайсці сонейка, разам каталіся на самакатах і роварах, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі і малявалі свой транспарт на асфальце рознакаляровымі крэйдамі.
Забаўка атрымалася не толькі вясёлай і цікавай, але і пазнавальнай! Выхаванцы ўспомнілі, што ровар і самакат - таксама транспарт, вучыліся выконваць правілы бяспечных паводзін на вуліцы і ў двары, а таксама паўтарылі правілы дарожнага руху.
Дзецям вельмі спадабаўся велапрабег. Вясёлыя, шчаслівыя, з станоўчымі эмоцыямі яны правялі гэтую забаўку.
З Днём абароны дзяцей!